Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі да Дня Вялікай Перамогі запускае інтэрнэт-чэлендж фатаграфій “#Беларусьпомнит” і прапануе ўсім ахвотным паўдзельнічаць у ім.
Для гэтага неабходна размясціць у сацыяльных сетках Instagram, “УКантакце”, “Аднакласнікі”, Facebook фатаграфію члена сям`і - удзельніка Вялікай Айчыннай вайны і дапоўніць публікацыю інфармацыяй пра тое, хто адлюстраваны на здымку (прадзед, дзед, бацька і г.д.), у якой частцы служыў падчас Вялікай Айчыннай вайны, якія вайсковыя ўзнагароды мае. Пад фота неабходна паставіць хэштэгі #Беларусьпомнит, #ЦветыВеликойПобеды і перадаць эстафету памяці сваім сябрам.
Інтэрнэт-чэлендж “#Беларусьпомнит” будзе праходзіць з сённяшняга дня па 9 мая ўключна. Арганізатары ўпэўнены, што, як і ў мінулым годзе, у гэты чэлендж памяці актыўна ўключацца і моладзь, і людзі старэйшага пакалення.
Інтэрнэт-чэлендж “#Беларусьпомнит” - складовая частка рэспубліканскага патрыятычнага праекта “Кветкі Вялікай Перамогі”. Падчас праекта з 29 красавіка па 4 мая актывісты БРСМ па ўсёй краіне пад дэвізам “Беларусь памятае. Ніхто не забыты. Нішто не забыта” займаюцца добраўпарадкаваннем помнікаў і абеліскаў. Акрамя таго, будуць рэалізаваны праекты “Беларусь памятае. Памятаем кожнага”, On Air марафон “Беларусь памятае. Кветкі Вялікай Перамогі”, эстафета памяці “Беларусь памятае. Памятаем кожнага” і іншыя.
Сяргей Расолька
Звязда, 29 красавіка 2020
Звязда, 29 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/415/53171
Текущая дата: 18.11.2024