Прэзідэнт Беларусі расказаў аб прычыне таго, чаму яго Пасланне парламенту і народу краіны было адкладзена.
Мерапрыемства, якое планавалася на сярэдзіну красавіка, адбудзецца пазней, паколькі ёсць шмат пытанняў, на якія ва ўмовах пандэміі і хуткага змянення сітуацыі ва ўсім свеце проста няма адназначных адказаў.
"Вельмі шмат пытанняў, на якія сёння цяжка даць адказ або адказу няма наогул. З-за сітуацыі, якая склалася, з-за гэтага псіхозу, які разгарнуўся. З-за таго, што розныя палітычныя сілы ўнутры дзяржаў спрабуюць гэта выкарыстоўваць у нейкіх палітычных мэтах, што недапушчальна. І самае галоўнае - эканамічная нявызначанасць ва ўсім свеце", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Разам з тым, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што па шэрагу фундаментальных пытанняў, калі Пасланне адбылося б у намечаныя тэрміны, адказы ёсць. Напрыклад, адносна маючых адбыцца ў Беларусі прэзідэнцкіх выбараў. "Тут можна адназначна сказаць, што мы іх будзем праводзіць па Канстытуцыі, як я і абяцаў", - падкрэсліў беларускі лідар.
"Па нейкіх іншых пытаннях мы можам адназначна даць адказ. Асноўныя, дапусцім, параметры і пытанні будучай пяцігодкі. Потым пытанне Канстытуцыі (яно ж не здымаецца). Тут адназначна можна адказаць, што мы ў новай пяцігодцы хутчэй за ўсё будзем мець новую Канстытуцыю. Ёсць пытанні, на якія ёсць адказы. І вельмі шмат пытанняў, іх больш, на якія адказу няма", - расказаў Прэзідэнт.
Ён паведаміў, што Пасланне адкладзена на некаторы час. Адзін з варыянтаў - сумясціць яго з перадвыбарнай праграмай цяперашняга Прэзідэнта, тым самым пашырыўшы і зрабіўшы больш стратэгічным. "Гэта адна з ідэй. Я нядаўна літаральна прыйшоў да такой ідэі. Можа, яшчэ нешта з`явіцца", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
25 красавіка 2020, Петрыкаўскі раён
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
25 красавіка 2020, Петрыкаўскі раён
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/416/53060
Текущая дата: 18.11.2024