Белорусский портал в Казахстане

Запасы агародніны ў сховішчах сельгасарганізацый і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак складаюць 20,7 тыс. т, гэта ў 3 разы больш за мінулагодні аб`ём



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

Запас морквы склаў 4,1 тыс. т (178 працэнта да аналагічнай даты 2019 года), буракоў - 9,9 тыс. т (больш у 3 разы), капусты белакачаннай - 6,2 тыс. т (больш у 4,7 раза). Бульбы захоўваецца 26,3 тыс. т. Запас садавіны склаў 650 т.

Сёння ў сельскагаспадарчых і іншых арганізацыях ёсць спецыялізаваныя бульбасховішчы агульнай ёмістасцю 775 тыс. т, агароднінасховішчы на 158 тыс. т і плодасховішчы ёмістасцю 103 тыс. т.

Як адзначылі ў прэс-службе, дзякуючы створаным умовам у спецыялізаваных сховішчах прадукцыя захоўваецца практычна да наступнага ўраджаю. Там прымяняются тэхналогіі падтрымання мікраклімату (сістэма вентыляцыі, тэмпература, вільготнасць паветра) і стварэння газавага асяроддзя. Прычым умовы ствараюцца не толькі для кожнай культуры, але і для канкрэтных сартоў.

Для задавальнення попыту і забеспячэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі ў сельгасарганізацыях і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках ёсць абсталяванне па перадпродажнай падрыхтоўцы плодаагародніннай прадукцыі і бульбы (ачыстка, сартаванне, каліброўка, мыццё, сушка, фасоўка ў розную тару і інш.). У тым ліку 81 лінія па падрыхтоўцы і дапрацоўцы бульбы перад рэалізацыяй, 39 ліній па падрыхтоўцы, дапрацоўцы і фасоўцы агародніны і 20 сартавальных і фасовачных ліній для пладоў.

Мінсельгасхарч, аблвыканкамы прымаюць пэўныя меры па максімальнай загрузцы сховішчаў для далейшай рэалізацыі прадукцыі. У першую чаргу гэта звязана з развіццём буйнатаварнай вытворчасці (канцэнтрацыя і спецыялізацыя), прымяненнем сучасных тэхналогій, выкарыстаннем новых сартоў і гібрыдаў, захаваннем тэхналагічных рэгламентаў пры вырошчванні прадукцыі. Гэта дало магчымасць за апошнія гады істотна павялічыць ураджайнасць у грамадскім сектары: бульбы - з 208 ц/га ў 2015 годзе да 282 ц/га ў 2019 годзе, агародніны - з 299 ц/га да 328 ц/га.

Па дзяржпраграме развіцця аграрнага бізнесу прадаўжаецца пасадка пладова-ягадных культур. З 2016 па 2019 год закладзена каля 3,3 тыс. га садоў.

23 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/417/53009
Текущая дата: 18.11.2024