Белорусский портал в Казахстане

Алея Перамогі з`явіцца ў Ленінскім раёне Мінска



24 красавіка ў 15.00 у Ленінскім раёне сталіцы закладуць Алею Перамогі, прымеркаваную да 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Мерапрыемства пройдзе на праспекце Ракасоўскага. Яго ініцыятарам выступае Мінская гарадская арганізацыя БРСМ.

75 дубоў высадзяць на Алеі Перамогі як сімвал 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Сярод удзельнікаў моладзевай ініцыятывы будзе каля пяцідзесяці чалавек - дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутаты Гарадскога савета, прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Мінска і адміністрацыі Ленінскага раёна, супрацоўнікі “Зелянбуда” і жыхары раёна.

Алея будзе закладзена ў гістарычным месцы для ўсяго горада - праспект названы ў гонар маршала, удзельніка аперацыі “Баграціён”, Канстанціна Канстанцінавіча Ракасоўскага.

Сяргей Расолька
Звязда, 23 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/417/53010
Текущая дата: 18.11.2024