Белорусский портал в Казахстане

У банкаматах Беларусбанка можна будзе здымаць гатоўку без карткі



Банкаўскі працэсінгавы цэнтр паведамляе, што завершаны праект па ўкараненні сэрвісу "Cash by code", які забяспечвае магчымасць зняцця наяўных грашовых сродкаў па кодзе ў банкаматах Беларусбанка. Гэтыя аперацыі праводзяцца без выкарыстання банкаўскай карткі і без наведвання аддзялення банка.

"Зняцце наяўных грашовых сродкаў у банкаматах без карткі па кодзе фактычна з`яўляецца новым спосабам пераводу грашовых сродкаў унутры краіны", - сказана ў паведамленні БПЦ.

Кліенты банка змогуць здымаць наяўныя грошы, калі пад рукой няма карткі, а таксама даць магчымасць зняць грашовыя сродкі са свайго картачнага рахунку іншай асобе.

Замовіць паслугу магчыма кругласутачна, як у банкаматах банка, так і з дапамогай інтэрнэт-банкінгу. Для гэтага трымальніку банкаўскай карткі неабходна ўвесці суму і нумар мабільнага тэлефона атрымальніка грашовых сродкаў.

"Сістэма фармуе код, які складаецца з двух частак, якія дастаўляюцца двума незалежнымі спосабамі. Сфармаваны код сапраўдны на працягу 24-х гадзін і толькі для адной аперацыі зняцця наяўных грашовых сродкаў", - растлумачылі ў БПЦ.

Звязда, 23 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/418/53011
Текущая дата: 18.11.2024