Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў 19 красавіка, у час паездкі ў Смалявіцкі раён.
На Вялікдзень Аляксандр Лукашэнка наведаў Свята-Благавешчанскі Лядзенскі храм у вёсцы Малыя Ляды. Аднак перад прыбыццём у царкву ён паспеў паразмаўляць з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Ігарам Сергяенкам і старшынёй Мінскага аблвыканкама Аляксандрам Турчыным. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як развіваецца сітуацыя з каранавірусам у цэлым па краіне і ў цэнтральным рэгіёне ў прыватнасці. Як далажылі Прэзідэнту, сітуацыя стабільная, рэзкага ўсплёску захваральнасці не адзначаецца.
"Спадзяёмся, што тэндэнцыя будзе да зніжэння. У мяне літаральна за суткі працэнтаў на трыццаць менш тых, хто захварэў на пнеўманію", - праінфармаваў губернатар. Паводле яго слоў, у абласныя ўстановы паступілі ўжо кітайскія медпрэпараты, якія пры лячэнні каранавіруса на ранніх стадыях даюць добры эфект.
"Будзем спадзявацца, што сітуацыя будзе развівацца вось так, як цяпер", - ацаніў абстаноўку Прэзідэнт.
У той жа час ён лічыць неабходным перавесці інфікаваных COVID-19 з раённых цэнтраў у абласныя - гэта дапаможа лепш кантраляваць сітуацыю і аказваць хворым больш кваліфікаваную дапамогу. Да таго ж з`явіцца магчымасць прывесці ў парадак раённыя бальніцы, зыходзячы з ужо існуючага досведу.
"Людзей лепш трымаць у абласных цэнтрах, не ў раёне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
20 красавіка 2020, Смалявіцкі раён
БЕЛТА
20 красавіка 2020, Смалявіцкі раён
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/419/52905
Текущая дата: 18.11.2024