Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 20 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 6264 выпадкі заражэння каранавірусам. 92 пацыенты маюць патрэбу ў асаблівай увазе спецыялістаў.
Памёр 51 пацыент з шэрагам хранічных хвароб.
Праведзена 102 556 тэстаў на каранавірус. На гэтым тыдні пачынаецца ўкараненне экспрэс-тэстаў у амбулаторным і стацыянарным звяне.
На раніцу суботы (18 красавіка) было зарэгістравана 518 новых выпадкаў, на раніцу нядзелі - 510, за апошнія суткі - 457.
У Брэсцкай вобласці - 185 заражаных, Віцебскай - 1504, Гомельскай - 322, Гродзенскай - 176, Мінскай - 789, Магілёўскай - 265, Мінску - 3023.
514 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Намеснік міністра - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Наталля Жукава ў інтэрв`ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ 19 красавіка заявіла, што захворванне на COVID-19 павінна зніжацца ў бліжэйшыя 3-4 тыдні.
"На працягу 2-3 тыдняў сітуацыя не скончыцца, мы будзем у эпідпрацэсе. Але хацела б адзначыць, што сітуацыя кіраваная. Ёсць перадумовы меркаваць, што захворванне павінна зніжацца ў бліжэйшыя 3-4 тыдні", - адзначыла Наталля Жукава.
Яна патлумачыла, што Міністэрства аховы здароўя адсочвае захворванне на рэспіраторныя інфекцыі, таму можа зрабіць такую выснову.
Зніжэнне захворвання на рэспіраторныя інфекцыі па ўсіх рэгіёнах Беларусі дае нам падставы меркаваць, што і захворванне каранавіруснай інфекцыяй праз некалькі тыдняў стабілізуецца ці пачне зніжацца", - удакладніла намеснік міністра.
Зніжэнне захворвання на рэспіраторныя інфекцыі па ўсіх рэгіёнах Беларусі дае нам падставы меркаваць, што і захворванне каранавіруснай інфекцыяй праз некалькі тыдняў стабілізуецца ці пачне зніжацца", - удакладніла намеснік міністра.
Паводле яе слоў, праводзіцца вялікая праца па лакалізацыі ачагоў COVID-19. "Кожны выпадак каранавіруснай інфекцыі разглядаецца як ачаг, і ў абавязковым парадку вядзецца пошук кантактаў. Такім чынам, мы перарываем ланцужок распаўсюджвання віруса. Гэта абавязковая ўмова для стрымлівання эпідпрацэсу", - падкрэсліла яна.
Звязда, 20 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/419/52917
Текущая дата: 18.11.2024