Белорусский портал в Казахстане

Звыш за 24 тысячы беларускіх рублёў зарабіў махляр за адзін тэлефонны званок



Звыш за 24 000 рублёў вымантачыў махляр за адзін тэлефонны званок у салон сувязі Шчучына. Пра гэта паведамляе сайт УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Званок у краму паступіў 16 красавіка. Невядомы прадставіўся супрацоўнікам IT-аддзела кампаніі. Ён растлумачыў, што праводзіць праверку плацежнай сістэмы.

"Мужчына папрасіў супрацоўніцу перавесці пэўную суму грошай на розныя электронныя кашалькі. У выніку пераведзена звыш за 24 тысячы", - распавялі ў міліцыі.

Праваахоўнікі ўсталёўваюць асобу, якая тэлефанавала. Па артыкуле "Махлярства" заведзена крымінальная справа.

Высветлілася, што ў салоны сотавай сувязі і раней паступалі падобныя званкі, але супрацоўнікі праяўлялі пільнасць. У міліцыі раяць у такіх выпадках пастарацца даведацца больш інфармацыі ў чалавека, напрыклад, з якога ён аддзела, дзе знаходзіцца офіс, хто кіраўнік і г.д. Лепш за ўсё патэлефанаваць кіраўніку і расказаць пра тое, што адбываецца.

Звязда, 20 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/419/52924
Текущая дата: 18.11.2024