Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі акцыя МНС "Не пакідайце дзяцей адных" прадоўжыцца з 11 мая па 1 чэрвеня



Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня абароны дзяцей, паведаміў афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі 21 красавіка на прэс-канферэнцыі.

Рэспубліканская акцыя МНС "Не пакідайце дзяцей адных" пройдзе з 11 мая па 1 чэрвеня. 

Пры рэалізацыі акцыі будуць выкарыстаны 4 формы работы з насельніцтвам, растлумачыў Віталь Навіцкі.

Па-першае, у інтэрнэце будзе размешчаны забаўляльны і прафілактычны кантэнт, які расказвае дзецям і бацькам аб розных небяспечных момантах. Па-другое, будзе арганізавана работа са СМІ: МНС будзе ствараць тэматычныя старонкі, спецыяльныя рубрыкі і перадачы, а таксама правядзе віктарыны ў эфіры розных радыёстанцый.

Трэці напрамак - гэта інфармаванне перш за ўсё жыхароў сельскіх населеных пунктаў з дапамогай спецыяльных устройстваў. Чацвёртае - распаўсюджванне нагляднай прадукцыі, напрыклад, на канвертах "Белпошты", таварах народнага спажывання. Плюс запланавана правядзенне інтэрнэт-конкурсу "Я б у ратавальнікі пайшоў".

Мэта акцыі - нагадаць бацькам аб тым, што менавіта яны перш за ўсё адказваюць за бяспеку сваіх дзяцей, і навучыць дзейнічаць у выпадку НС.

21 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/419/52936
Текущая дата: 18.11.2024