Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 21 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 6723 (+459) выпадкі заражэння каранавірусам.
Памерлі 55 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб.
Праведзена 108 545 тэстаў на каранавірус. Працуюць 25 лабараторый.
577 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Намеснік міністра - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Наталля Жукава ў інтэрв`ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ 19 красавіка заявіла, што захворванне на COVID-19 павінна зніжацца ў бліжэйшыя 3-4 тыдні.
"На працягу 2-3 тыдняў сітуацыя не скончыцца, мы будзем у эпідпрацэсе. Але хацела б адзначыць, што сітуацыя кіраваная. Ёсць перадумовы меркаваць, што захворванне павінна зніжацца ў бліжэйшыя 3-4 тыдні", - адзначыла Наталля Жукава.
Яна патлумачыла, што Міністэрства аховы здароўя адсочвае захворванне на рэспіраторныя інфекцыі, таму можа зрабіць такую выснову.
"Зніжэнне захворвання на рэспіраторныя інфекцыі па ўсіх рэгіёнах Беларусі дае нам падставы меркаваць, што і захворванне каранавіруснай інфекцыяй праз некалькі тыдняў стабілізуецца ці пачне зніжацца", - удакладніла намеснік міністра.
"Зніжэнне захворвання на рэспіраторныя інфекцыі па ўсіх рэгіёнах Беларусі дае нам падставы меркаваць, што і захворванне каранавіруснай інфекцыяй праз некалькі тыдняў стабілізуецца ці пачне зніжацца", - удакладніла намеснік міністра.
Паводле яе слоў, праводзіцца вялікая праца па лакалізацыі ачагоў COVID-19. "Кожны выпадак каранавіруснай інфекцыі разглядаецца як ачаг, і ў абавязковым парадку вядзецца пошук кантактаў. Такім чынам, мы перарываем ланцужок распаўсюджвання віруса. Гэта абавязковая ўмова для стрымлівання эпідпрацэсу", - падкрэсліла яна.
Звязда, 21 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/419/52950
Текущая дата: 18.11.2024