Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўвяло дзяржаўнае рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары. Гэта прадугледжана пастановай МАРГ ад 15 красавіка 2020 года №30, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Рэгуляванне ўводзіцца ў дачыненні да 26 пазіцый. Гэта свежая рыба (сямейства карпавых), алей сметанковы, мука пшанічная, алей сланечнікавы і рапсавы, соль, мяса (ялавічына, свініна, мяса курэй і куранят-бройлераў), буйнакавалкавыя паўфабрыкаты, каўбасы вараныя, сасіскі, сардэлькі, курыныя яйкі, мясныя і рыбныя кансервы, малако сухое і каровіна пастэрызаванае, кефір, смятана, тварог, пітная вада, мыла цвёрдае і гаспадарчае, запалкі, пракладкі, падгузнікі, туалетная папера і інш.
Дакументам устаноўлены гранічны нарматыў рэнтабельнасці для вызначэння сумы прыбытку, якая ўключаецца ў адпускныя цэны вытворцаў. Ён не можа быць больш фактычнага ўзроўню рэнтабельнасці ў студзені-лютым у адпаведнай таварнай пазіцыі. Калі ўзровень рэнтабельнасці быў меншы за 10%, то ён цяпер усталёўваецца на ўзроўні 10%.
Гранічная максімальная надбаўка імпарцёра на сацыяльна значныя тавары вызначана ў памеры 10%.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і дзейнічае на працягу 90 дзён.
Звязда, 17 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/420/52848
Текущая дата: 18.11.2024