Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Уваскрэсеннем Хрыстовым



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

"Свята Вялікадня - крыніца вялікай радасці і духоўнай сілы. Яно сцвярджае каштоўнасць чалавечага жыцця, умацоўвае веру ў любоў і справядлівасць", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хрысціянства вякамі выхоўвала ў людзях лепшыя якасці - міласэрнасць, спагаду і самаадданае служэнне бліжняму. Праваслаўныя традыцыі і сёння з`яўляюцца маральнай асновай беларускага народа, заўсёды гатовага працягнуць руку дапамогі тым, хто мае патрэбу, незалежна ад рэлігіі і нацыянальнасці. Таму што сапраўдная вера немагчыма без добрых спраў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Віншаванне Прэзідэнта з Уваскрэсеннем Хрыстовым
Праваслаўным хрысціянам Беларусі

Дарагія суайчыннікі!

Ад усяго сэрца віншую вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым.

Свята Вялікадня - крыніца вялікай радасці і духоўнай сілы. Яно сцвярджае каштоўнасць чалавечага жыцця, умацоўвае веру ў любоў і справядлівасць.

Хрысціянства вякамі выхоўвала ў людзях лепшыя якасці - міласэрнасць, спагаду і самаадданае служэнне бліжняму.

Праваслаўныя традыцыі і сёння з`яўляюцца маральнай асновай беларускага народа, заўсёды гатовага працягнуць руку дапамогі тым, хто мае патрэбу, незалежна ад рэлігіі і нацыянальнасці. Таму што сапраўдная вера немагчыма без добрых спраў.

Няхай светлыя велікодныя дні прынясуць мір і згоду ў вашы сем`і. Жадаю ўсім здароўя, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка.

18 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/420/52870
Текущая дата: 18.11.2024