Белорусский портал в Казахстане

На ўездах у Пінск з`явяцца пасты, на якіх будуць дзяжурыць медыкі і міліцыянеры



На сайце Пінскага гарвыканкама з`явіўся зварот ад дзяржаўных органаў санітарнага кантролю.

У ім утрымліваецца просьба не наведваць без крайняй неабходнасці месцы масавага знаходжання людзей, у перадсвяточныя і святочныя дні не выязджаць за межы горада, асабліва ў Лунінецкі раён.

Дадаткова для кантролю за перавозкай пасажыраў на ўездах у Пінск будуць дзяжурыць экіпажы ДАІ з медыцынскімі работнікамі, мэтай якіх будзе з`яўляцца праверка стану здароўя пасажыраў і прадухіленне перамяшчэння кантактаў 1-га і 2-га узроўняў, якія павінны знаходзіцца на самаізаляцыі.

Звязда, 16 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/421/52810
Текущая дата: 18.11.2024