Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 11 красавіка 2020 года



Гэты дзень з`яўляецца сто другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 264 дні.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў нацысцкіх канцлагераў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 11 красавіка

У 1611 годзе пачалася аблога паўстанцамі ў Маскве гарнізону цара Уладзіслава Вазы.
У 1927 годзе была прынятая Канстытуцыя БССР.
У 1945 годзе адбылося вызваленне амерыканскімі войскамі вязняў Бухенвальда.
У 2011 годзе адбыўся выбух у мінскім метрапалітэне на станцыі "Кастрычніцкая".

Хто нарадзіўся 11 красавіка

1942 год: Пётр Шарыпа, беларускі жывапісец, педагог.
1959 год: Сяргей Астравец, беларускі пісьменнік, эсэіст.
1965 год: Алег Молчан, беларускі кампазітар, прадзюсар, грамадскі дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся нарвежскі скульптар Густаў Вігеланд і англійскі ўрач-хірург Джэймс Паркінсон.

11 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Марка, епіскапа Арафусійскага.

У гэты дзень людзі хадзілі ў лес, абдымалі бярозы і прыслухоўваліся, як у іх ідзе сок. Калі сока шмат, хутка пацяплее.

Лічылася, што якое надвор`е 11 красавіка, такое будзе і 11 кастрычніка. Калі лісце спачатку з`явілася на бярозе, лета будзе цёплым, на алешыне – дажджыстым. Сарокі нізка робяць гнёзды – летам будзе шмат навальніц.

Sputnik, 11 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/423/52661
Текущая дата: 18.11.2024