На стацыянарным лячэнні знаходзіцца 1331 чалавек. Па звестках Міністэрства аховы здароўя, 55 чалавек падключаны да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Згодна з апублікаванымі на партале stopcovid.belta.by дадзенымі, у Беларусі зарэгістравана 1486 выпадкаў каранавіруса.
Пасля праходжання лячэння выздаравелі 139 чалавек.
Ад каранавіруснай інфекцыі за мінулыя суткі зарэгістраваны тры новыя смяротныя выпадкі. Па апошніх дадзеных - колькасць смяротных зыходаў складае 16.
На партале даюцца і лічбы па рэгіёнах:
* Мінск: 699 шпіталізаваны, 102 выпісаныя, 6 памерлі;
* Мінская вобласць: 153 шпіталізаваны, 1 выпісаны, 3 памерлі;
* Віцебская вобласць: 364 шпіталізаваны, 34 выпісаныя, 7 памерлі;
* Магілёўская вобласць: 35 шпіталізаваны;
* Гомельская вобласць: 35 шпіталізаваны, 1 выпісаны;
* Брэсцкая вобласць: 17 шпіталізаваны
* Гродзенская вобласць: 28 шпіталізаваны.
Зараз у Беларусі знаходзіцца місія СААЗ. Афіцыйная праца місіі пачалася ўчора і працягнецца да суботы - 11 красавіка.
Плануецца, што спецыялісты наведаюць установы аховы здароўя Мінска, а таксама Мінскай і Віцебскай абласцей.
Звязда, 9 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/424/52597
Текущая дата: 18.11.2024