Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, выпісаліся 54 чалавекі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7-га красавіка на нарадзе з прадстаўнікамі аховы здароўя агучыў статыстыку па каранавірусе ў краіне.
- У нас сёння 794 чалавекі шпіталізаваны, 31 на штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Згодна з апублікаванымі ўчора Міністэрствам аховы здароўя дадзенымі, у Беларусі было зарэгістравана 700 выпадкаў каранавіруса. Былі шпіталізаваны 634 чалавекі. Зарэгістравана 13 выпадкаў смерці пацыентаў, у якіх шматлікія хранічныя захворванні былі абцяжараны каранавіруснай інфекцыяй.
Лічбы па рэгіёнах:
*Мінск: 497 шпіталізаваны, 25 выпісаныя, 5 памерлі
*Мінская вобласць: 91 шпіталізаваны, 1 выпісаны, 3 памерлі
*Віцебская вобласць: 143 шпіталізаваны, 27 выпісаныя, 5 памерлі
*Магілёўская вобласць: 18 шпіталізаваны
*Гомельская вобласць: 32 шпіталізаваны, 1 выпісаны
*Брэсцкая вобласць: 3 шпіталізаваны
*Гродзенская вобласць: 10 шпіталізаваны.
Гэтая інфармацыя размешчана на сайце, які запрацаваў на базе БЕЛТА.
Гэтая інфармацыя размешчана на сайце, які запрацаваў на базе БЕЛТА.
Звязда, 8 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/425/52578
Текущая дата: 18.11.2024