Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі выпісалі 15 пацыентаў, вылечаных ад COVID-19



Аб гэтым паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

"Па стане на 9 гадзін раніцы 20 сакавіка, з выздараўленнем выпісана 15 пацыентаў", - сказалі ў прэс-службе.

Цяпер пад медыцынскім наглядам знаходзяцца 42 пацыенты са станоўчымі лабараторнымі тэстамі, але без клінічных праяў хваробы. Маюць прыкметы інфекцыі COVID-19, па сутнасці, з`яўляюцца хворымі, 12 чалавек.

Усяго з канца студзеня на COVID-19 абследаваны больш за 19 тыс. чалавек.

20 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/433/52125
Текущая дата: 17.11.2024