Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Міністэрства абароны пачало праверку сістэмы тэрытарыяльнай абароны. Адпаведнае распараджэнне сёння ўручыў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёр Аляксандр Вальфовіч старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандру Турчыну.
У Клецку разгорнуць штаб раёна тэрытарыяльнай абароны і сфарміруюць батальён тэрытарыяльных войскаў. Асабовы склад адпрацуе пытанні аховы важных аб`ектаў, нясення службы на блокпастах, барацьбы з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі, забеспячэння рэжыму ваеннага становішча, а таксама будзе вырашаць іншыя раптоўна ўзнікаючыя задачы.
11 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/435/52024
Текущая дата: 17.11.2024