Белорусский портал в Казахстане

26 красавіка ў Мінску пачалі працаваць фантаны



На абслугоўванні УП «Мінскзелянбуд» знаходзіцца 40 фантанаў. Усіх па горадзе каля 60-ці.

Спецыялісты ўнітарнага прадпрыемства паэтапна ўключаюць рукатворныя гейзеры. У выніку іх дзейнасці цэнтр горада ў пятнічны прыгожы, заліты сонцам дзень прыкметна папрыгажэў. На вуліцы Леніна, у скверы, дзе помнік Дзяржынскаму, каля фантана «Хлопчык з лебедзем» Аляксандраўскага сквера, а таксама перад оперныма тэатрам, дарослыя і асабліва дзеці, адпачывалі, пырскаліся, рабілі сэлфі.

Каля найстарэйшага, 150-гадовага Мінскага фантана «Хлопчык з лебедзем» старанна фатаграфавалі сваю Соню бацькі-масквічы. Бруі пакуль тут слабаватыя, працуюць у эксперыментальным рэжыме пры малым ціску. Госці, не ведаючы, што лебедзь і жабы могуць біць мацней і вышэй, вельмі імкнуліся зняць прыгожую карцінку – і ў іх гэта атрымалася, а мясцовая публіка аддала перавагу спакойнаму, сузіральнаму адпачынку на лаўках. Рукатворныя гейзеры пачынаюць радаваць мінчан і гасцей сталіцы.

Тамара Хаміцэвіч
Звязда, 27 красавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/44/73834
Текущая дата: 27.12.2024