Гэты дзень з`яўляецца сёмым па грыгарыянскім календары, але гэты год вісакосны, таму да канца года засталося 359 дзён.
Сёння вернікі святкуюць Каляды. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 7 студзеня
У 1929 годзе ў Мінску пачала працаваць ІІ Усебеларуская краязнаўчая канферэнцыя.
У 1991 годзе пастановай урада Беларусі дні святкавання Каляд (25 снежня і 7 студзеня) аб’яўленыя нерабочымі днямі.
Хто нарадзіўся 7 студзеня
1877 год: Стафан Багушэўскі, беларускі і польскі грамадска-палітычны дзеяч.
1888 год: Дамінік Аніська, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, публіцыст.
1907 год: Соф`я Друкер, беларуская оперная спявачка, народная артыстка Беларусі.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі акцёр і рэжысёр Нікалас Кейдж і французскі дызайнер абутку Крысціян Лубутэн.
7 студзеня ў народным календары
Сёння святкуецца Нараджэнне Хрыстова.
Напярэдадні з`яўлення на свет Ісуса Іосіф і Марыя адправіліся ў Віфлеем для перапісу насельніцтва. Яны не знайшлі начлегу ў горадзе, і ім дазволілі пераначаваць ў хлеве. У гэтую ноч Марыя нарадзіла сына і паклала яго ў яслі, нібыта ў калыску.
Першымі пра нараджэнне Збаўцы даведаліся пастухі, да якіх з`явіўся анёл. Яны прыйшлі ў пячору пакланіцца яму. На небе ў гэтую ноч з`явілася новая яркая зорка, якая абвясьціла ўсяму свету пра тое, што нарадзіўся Сын Божы.
Цар Ірад таксама даведаўся пра з`яўленне на свет Збавіцеля і загадаў забіць усіх дзяцей, якія не дасягнулі двухгадовага ўзросту. Тады Анёл зявіўся да Іосіфа і загадаў яму бегчы разам з Марыяй і Ісусам у Егіпет, дзе яны і жылі да таго часу, пакуль Ірад не памёр.
У гэты дзень вернікі, успамінаючы вялікі цуд нараджэння, збіраюцца ў храмах, дзе праводзяцца святочныя набажэнствы. Таксама 7 студзеня прынята хадзіць у госці ці запрашаць гасцей у свой дом.
У народзе верылі, што адліга ў гэты дзень абяцае цёплую і раннюю вясну.
Sputnik, 7 студзеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/447/51198
Текущая дата: 17.11.2024