Гэты дзень з`яўляецца сто дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 257 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Якія яшчэ падзеі адбыліся 18 красавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 18 красавіка
У 1518 годзе адбылася каранацыя Боны Сфорцы.
У 1921 годзе ў Мінску адбылося афіцыйнае адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Хто нарадзіўся 18 красавіка
1814 год: Яўстафій Тышкевіч, беларускі археолаг, гісторык, этнограф і краязнавец.
1903 год: Платон Галавач, беларускі пісьменнік.
1959 год: Валерый Магучы, беларускі скульптар.
Таксама сёння нарадзіліся савецкая і расійская акрыса тэатра і кіно Святлана Немаляева і расійская спявачка Алена Цемнікава.
18 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Феадула, якога ў народзе празвалі Фядул-ветранік.
Гэта адзін з першых дней, у які пачынаюць дзьмуць па-сапраўднаму цёплыя, паўднёвыя вятры. Было прынята адчыняць у гэты дзень усе вокны, каб упусціць свежае паветра і цяпло. З`яўляюцца першыя шасціножкі – матылькі, конікі.
У некаторых мясцінах ужо пачыналі араць поле.
Sputnik, 18 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/45/73740
Текущая дата: 27.12.2024