Гэты дзень з`яўляецца сто шаснаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 250 дзён.
Якія падзеі адбыліся 25 красавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 25 красавіка
У 1945 годзе адбылася гэтак званая Сустрэча на Эльбе – побач з горадам Таргаў сустрэліся часткі саюзных армій СССР і ЗША.
Хто нарадзіўся 25 красавіка
1904 год: Васіль Барысенка, беларускі савецкі літаратуразнавец і крытык.
Таксама сёння нарадзіліся гісторык рускай мовы Фёдар Буслаеў, расійскі палітычны дзеяч Уладзімір Жырыноўскі і адзін з заснавальнікаў квартэта ABBA Б`ёрн Крысціян Ульвэўс.
25 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Васіля Спавядальніка.
Да гэтага дня ў зайцоў ужо змяняецца футра з белага на бурае. Убачыць зайца ў народзе лічылася дрэннай прыкметай. Напрыклад, калі зайца заўважылі ў вёсцы, лічылася, што чыя-небудзь хата згарыць. Калі заяц перабег дарогу, гэта прадвяшчала смерць блізкага чалавека. Каб адвесці бяду, бралі палку, ламалі яе і адну частку кідалі ў той бок, куды пабег заяц, другі – у процілеглы.
Цёплае надвор`е 25 красавіка прадвяшчала добры ўраджай. Калі квітнее вярба – лета будзе цёплае.
Sputnik, 25 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/45/73817
Текущая дата: 27.12.2024