Белорусский портал в Казахстане

Беларуская чыгунка ў міжнародных зносінах назначыла 79 дадатковых паяздоў на навагоднія і калядныя святы



Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

"З улікам павышанага попыту пасажыраў на міжнародныя паездкі ў навагоднія і калядныя святы, а таксама канікулярны час Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з чыгуначнымі адміністрацыямі Расіі, Украіны і Літвы назначыла дадатковыя паязды па найбольш папулярных у пасажыраў маршрутах, - адзначылі ў прэс-цэнтры. - З 20 снежня бягучага года па 9 студзеня 2020-га паязды будуць курсіраваць па такіх напрамках, як Мінск - Масква - Мінск, Гродна - Мінск - Санкт-Пецярбург, Масква - Брэст - Масква, Масква - Калінінград - Масква, Санкт-Пецярбург - Бранск, Санкт-Пецярбург - Смаленск - Санкт-Пецярбург, Калінінград - Масква - Калінінград, Магілёў - Львоў - Магілёў, Мінск - Вільнюс - Мінск".

Білеты на дадатковыя паязды можна купіць у чыгуначных касах Беларускай чыгункі, на афіцыйным сайце БЧ у раздзеле "Паслугі пасажырам", а таксама з дапамогай мабільнага дадатку "БЧ. Мой поезд". 

Падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення паяздоў можна атрымаць на сайце БЧ або па тэлефоне кантакт-цэнтра 105.

17 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/452/50930
Текущая дата: 17.11.2024