Белорусский портал в Казахстане

Мінчук выкраў у сваёй сяброўкі больш за 2500 рублёў і прайграў у казіно



Праваахоўнікі Фрунзенскага РУУС сталіцы затрымалі раней судзімага 27-гадовага гараджаніна, які шляхам злоўжывання даверам пазычыў у сваёй знаёмай буйную суму грошай.

Трапіў у ДТЗ і патрэбна буйная сума грошай, менавіта з такімі словамі звярнуўся мінчанін да сваёй знаёмай. Са слоў маладога чалавека, 2000 беларускіх рублёў яму патрабаваліся нібыта на рамонт аўто і пакрыццё шкоды пацярпеламу. Дзяўчына пазычыла неабходную суму.

Атрыманыя грашовыя сродкі мужчына прайграў у ігральнай установе, а доўг вяртаць адмовіўся.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, у ходзе разбору было ўстаноўлена, што малады чалавек мае дачыненне да здзяйснення яшчэ аднаго злачынства. Знаходзячыся дома ў той жа дзяўчыны, ён, скарыстаўшыся яе адсутнасцю, скраў з тумбачкі каля ложка 100 еўра і 200 долараў. Выкрадзеныя грошы мужчына таксама прайграў у казіно і букмекерскіх канторах.

Устаноўлена, што затрыманы раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічныя дзеянні.

Сяргей Расолька
Звязда, 17 снежня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/452/50991
Текущая дата: 17.11.2024