Аб гэтым яна расказала на перадстартавай прэс-канферэнцыі экіпажаў 21-й экспедыцыі наведвання Міжнароднай касмічнай станцыі.
"Мы ляцім на 12 дзён. Запланавана вялікая, шырокая навуковая праграма", - адзначыла Марына Васілеўская. Яна дадала, што трэба будзе выканаць сем эксперыментаў.
Паводле слоў удзельніцы касмічнага палёту, будзе неабходна правесці дэталёвую фота- і відэаздымку Зямлі. Акрамя таго, давядзецца выканаць у тым ліку шэраг работ, звязаных з пілатуемай касманаўтыкай і бялком лактаферынам.
20 сакавіка 2024, Байканур
БЕЛТА
20 сакавіка 2024, Байканур
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/46/73214
Текущая дата: 16.11.2024