Белорусский портал в Казахстане

Сетка платных дарог у Беларусі будзе пашырана з 1 снежня



Такая інфармацыя размешчана на сайце сістэмы электроннага збору платы за праезд у Беларусі.

З 1 снежня 2019 года пры рэалізацыі доўгатэрміновай праграмы ўрада па пашырэнні сеткі платных дарог у Беларусі іх працягласць будзе павялічана за кошт далучэння новага ўчастка.

"Новы этап пашырэння сеткі платных дарог прадугледжвае ўключэнне ў сістэму BelToll дадаткова 62 км беларускіх дарог на ўчастку аўтамабільнай дарогі М6/Е 28 Мінск - Гродна - граніца Рэспублікі Польшча (Брузгі) (ад 134-га да 196-га км)", - гаворыцца ў паведамленні. Агульная працягласць сеткі платных дарог у рэспубліцы складзе 1787 км.

4 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/460/50481
Текущая дата: 17.11.2024