Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 5 лістапада 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 56 дзён.

У гэты дзень у 2007 годзе з`явілася першая сістэма Android. Якія яшчэ падзеі адбыліся 5 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 5 лістапада

У 1939 годзе быў створаны Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
У 1951 годзе адчыніўся Мінскі гарадскі ўнівермаг.
У 1958 годзе жодзінскі Беларускі аўтамабільны завод выпусціў першыя аўтамабілі.

Хто нарадзіўся 5 лістапада

1827 год: Гелена Скірмунт, беларуская і польская мастачка.
1893 год: Канстанцін Езавітаў, беларускі палітычны, грамадскі і ваенны дзеяч, публіцыст, перакладчык і педагог.
1977 год: Андрэй Хацяноўскі, беларускі скульптар.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі мастак Эдвард Роберт Х`юз і англійская актрыса тэатра і кіно Віўен Лі.

5 лістапада ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае святога Якава – сына святога Іосіфа, мужа Божай Маці. Ён нарадзіўся яшчэ да таго, як Іосіф узяў шлюб з Марыяй. Якаў Малодшы – адзін з 70 апосталаў. Яго яшчэ звалі "братам Гасподнім".  

Якаў лічыўся заступнікам мужчын, якія займаюцца цяжкай фізічнай працай. Казалі: "Жонка шые кашулі, а муж - цягні гуж". Таму гэты дзень лічыўся яшчэ і святам гужнікаў, хоць усе лейцы і гужы, усё, звязанае з возам, - мужыцкі клопат. Дзяўчаты ў гэты дзень ткалі святочныя лейцы і дарылі іх сваім жаніхам.

Пра надвор`е ў народзе казалі: "Калі Якаў, брат Божы, макулінку пашле, то з Матроны зіма стане на ногі". Матронін дзень – 22 лістапада. Лічылася, што на Якава мядзведзі кладуцца спаць у бярлогу.

Sputnik, 5 лістапада 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/460/50490
Текущая дата: 17.11.2024