Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 6 лістапада 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста дзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 55 дзён.

У гэты дзень у 1884 годзе нарадзіўся беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч Язэп Лёсік. Якія яшчэ падзеі адбыліся 6 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 6 лістапада

У 1992 годзе былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Аргенцінай.

Хто нарадзіўся 6 лістапада

1742 год: Фабіян Саковіч, беларускі паэт, перакладчык, педагог.
1884 год: Язэп Лёсік, беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, мовазнавец, пісьменнік, педагог.
1912 год: Віктар Войтанка, беларускі грамадскі дзеяч, урач, святар.
1963 год: Анатоль Жураўлёў, беларускі мастак

Таксама сёння нарадзіліся вынаходнік саксафона Адольф Антуан Жазеф Сакс і амерыканская актрыса Эма Стоўн.

6 лістапада ў народным календары

Праваслаўныя вернікі ў гэты дзень ідуць у храм пакланіцца іконе Божай Маці "Усіх гаротных Радасць". Маліліся, каб яна дапамагла ў цяжкіх абставінах і вылечыла нядугі.

У народзе гэты дзень называлі Лучына. Ужо хутка цямнее, таму ў хатах запальвалі лучыну, якую звычайна ставілі ў пярэднім куце. Дзяўчыны ладзілі вячоркі, пры святле лучыны пралі і шылі.

Па таму, як паводзіць сябе лучына, меркавалі пра надвор`е. Калі яна доўга не загараецца і іскрыць – будзе адліга, а трышчыць – да маразоў.

Sputnik, 6 лістапада 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/460/50495
Текущая дата: 17.11.2024