Белорусский портал в Казахстане

Пенсіі за 7 лістапада выплацяць датэрмінова



Пенсіі за 7 лістапада выплацяць датэрмінова! Грошы можна атрымаць ужо ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі.

У святочны дзень будуць адчынены толькі дзяжурныя аддзяленні. Пра рэжым іх работы можна даведацца па кароткім нумары 154. Разам з тым зменяць працоўны графік паліклінікі, бальніцы і аптэкі.

У чацвер, 7 лістапада, прыём праводзяць па раскладу выхаднога дня.

У пятніцу медыцынскія ўстановы працуюць у звычайным рэжыме.

Наперадзе вялікія выхадныя – адпачываць беларусы будуць чатыры дні.

Тэлеканал АНТ, 6 лістапада 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/460/50508
Текущая дата: 17.11.2024