Такое меркаванне выказаў 1 лістапада першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі на семінары "Рэгіянальныя СМІ ў эпоху лічбавізацыі: новыя фарматы і канкурэнтаздольнасць на медыярынку" ў Гомелі.
Першы намеснік міністра адзначыў, што рэгіянальныя СМІ пастаянна развіваюцца, і, напрыклад, у параўнанні з мінулым годам розніца ў якасці выданняў відавочная.
"Ёсць добрыя вынікі, але гэта толькі частка шляху. Вялікі адрэзак яшчэ трэба будзе прайсці як у частцы папяровых версій, так і па прысутнасці ў інтэрнэце. Лічбавая трансфармацыя СМІ - агульная тэма для ўсіх, рэгіянальныя ў гэтым напрамку не выключэнне", - сказаў ён.
Павел Лёгкі падкрэсліў: тое, што СМІ выкарыстоўваюць унікальны мясцовы кантэнт, займаюць сваю нішу, не дае ім права расслабляцца і думаць, што сітуацыя закансервуецца на гады наперад.
"Мы сёння бачым, што змяншаюцца тыражы друкаваных выданняў, бачым, як маладая частка нашага грамадства ідзе ў інтэрнэт, адкуль чэрпае інфармацыю. Сёння як ніколі востра стаіць пытанне вывучэння сваёй чытацкай аўдыторыі. Медыямаркетынг асабліва актуальны. Гэтым трэба займацца на навуковай аснове", - перакананы Павел Лёгкі.
Паводле яго слоў, важна не проста папулярызаваць выданне ў інтэрнэце, але і ўмець утрымаць аўдыторыю.
На тым, што рэгіянальныя выданні павінны добра бачыць свайго чытача і засяродзіцца на напрамках, якія прыносяць вынік, зрабіла акцэнт і начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Шпілеўская. Яна падкрэсліла важнасць цеснага ўзаемадзеяння мясцовай вертыкалі і раённых выданняў, а таксама грамадскіх арганізацый. На яе думку, толькі ў супрацоўніцтве можна здымаць кропкі сацыяльнага напружання, канфліктныя сітуацыі.
Выступаючы на пленарнай частцы, намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Прывалаў расказаў, што выданні Гомельскага рэгіёна актыўна развіваюцца, укараняюць прагрэсіўныя тэхналогіі, умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база рэдакцый, удасканальваецца кантэнт. Як вынік - за апошні год больш як у паўтара раза вырасла сумарная колькасць падпісчыкаў СМІ вобласці ў сацсетках.
Удзельнікамі сённяшняга семінара ў Гомелі сталі каля 100 чалавек - кіраўнікі дзяржаўных выданняў Гомельскай вобласці, намеснікі старшынь гаррайвыканкамаў, курыруючыя пытанні сацыяльнай сферы, начальнікі ўпраўлення і аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, эксперты ў сферы камунікацый, прадстаўнікі факультэта журналістыкі БДУ. Пасля пленарнай часткі запланавана работа дыскусійнай пляцоўкі "Новыя медыяплатформы і тэхналогіі на службе дзяржаўных інтарэсаў".
На сустрэчы назвалі пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу "Пад знакам Года малой Радзімы". Арганізатарамі семінара выступілі Міністэрства інфармацыі і Гомельскі аблвыканкам.
1 лістапада 2019, Гомель
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/461/50441
Текущая дата: 17.11.2024