Пра гэта распавёў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Андрэй Гаеў.
У Беларусі ёсць будынкі, якія выстаўляюцца на продаж літаральна за адну базавую велічыню. Некаторыя аб`екты гадамі не могуць знайсці пакупніка нават за такую цану.
За апошнія гады за адну базавую велічыню ў Беларусі рэалізуецца каля 40% аб`ектаў.
Андрэй Гаеў: "За адну базавую велічыню зараз прапануецца 440 аб`ектаў. У 2018 годзе было прададзена каля 280 аб`ектаў за адну базавую велічыню, у параўнанні з 2017 годам - тады было рэалізавана 253 аб`екта. Гэта добрая магчымасць для людзей, якія хочуць адкрыць свой бізнэс і нават арганізаваць жыллё, таму што многія з гэтых аб`ектаў размешчаны ў сельскай мясцовасці. Гэта былыя школы, будынкі сельскіх саветаў, дзе можна і жыць".
Звязда, 13 кастрычніка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/465/50244
Текущая дата: 16.11.2024