Белорусский портал в Казахстане

Беларускі энергетычны і экалагічны форум пройдзе 8-11 кастрычніка



XXIV Беларускі энергетычны і экалагічны форум пройдзе на пляцоўцы Футбольнага манежа ў Мінску 8-11 кастрычніка, паведаміла намеснік міністра энергетыкі Вольга Пруднікава.

"Для падрыхтоўкі форума быў створаны аргкамітэт, які займаўся падрыхтоўкай тэматычных мерапрыемстваў. Гэта шэраг міжнародных канферэнцый, семінараў, круглых сталоў і экспазіцыя, на якой будуць прадстаўлены больш за 600 кампаній з 16 краін", - адзначыла Вольга Пруднікава.

Намеснік міністра звярнула ўвагу, што ў падрыхтоўцы форуму актыўна ўдзельнічалі не толькі Мінэнерга, але і Мінпрыроды, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту.

Беларускі энергетычны і экалагічны форум у гэтым годзе ўключае міжнародныя спецыялізаваныя выставы "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра", Oil & Gas Technologies, "Атамэкспа-Беларусь", "Экспасвятло", "Водныя і паветраныя тэхналогіі", "ЭкспоГород" і XXIV беларускі энергетычны і экалагічны кангрэс. Мінэнерга правядзе мерапрыемствы з Нямецкім энергетычным агенцтвам DENA.

"Адно з новых для нас пытанняў - выкарыстанне ў энергетычных мэтах цвёрдых камунальных адходаў, будзем таксама ўзаемадзейнічаць па пытаннях лічбавізацыі электраэнергетычнай галіны і рэалізацыі Мэтаў ўстойлівага развіцця", - дадала Вольга Пруднікава.

Звязда, 5 кастрычніка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/466/50134
Текущая дата: 17.11.2024