Белорусский портал в Казахстане

З удзячнасцю і любоўю: Тыдзень маці пройдзе ў Беларусі з 8 па 14 кастрычніка



З 8 па 14 кастрычніка 2019 года ў Беларусі пройдзе Тыдзень маці, які будзе напоўнены яркімі запамінальнымі падзеямі, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

"Штогод 14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці, калі мы аддаём даніну павагі ўсім маці нашай краіны і іх высакароднай справе. Мерапрыемствы тыдня прызначаны падтрымаць традыцыі беражлівага стаўлення да жанчыны, умацаваць сямейныя асновы, падкрэсліць значэнне ў нашым жыцці галоўнага чалавека - маці", - адзначылі ў Мінпрацы.

Адной з асноўных падзей тыдня стане рэспубліканскі фінал конкурсу "Сям`я года", які адбудзецца 12 кастрычніка. Ва ўсіх абласных, гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах гэтымі днямі пройдуць урачыстыя прыёмы, узнагароджванні Ордэнам Маці шматдзетных маці, ушаноўванне маці са шматдзетных, прыёмных, апякунскіх сем`яў, маці, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

Таксама запланаваны круглы стол "Сямейнае чытанне як фактар выхавання падрастаючага пакалення", на якім будуць уручаны прэміі па выніках рэспубліканскага конкурсу "Моцная сям`я - моцная дзяржава"; тэматычныя выставы, святочныя канцэрты, конкурсы дзіцячых малюнкаў і творчых работ, дабрачынныя акцыі, цыклы перадач і праграм, прысвечаных павышэнню прэстыжу сям`і ў грамадстве, свядомаму бацькоўству, карысныя сустрэчы і кансультацыі медыкаў па пытаннях аховы здароўя жанчын і дзяцей і шмат іншага.

У час рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі "Павіншуем маці разам!" кожны жадаючы зможа запоўніць і адправіць маляўнічую паштоўку для маці. Будуць гучаць напаміны аб тым, як важна сказаць словы ўдзячнасці і любові самаму дарагому чалавеку, які падарыў табе жыццё.

3 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/467/50094
Текущая дата: 16.11.2024