За дзесяць гадоў працягласць жыцця беларусаў павялічылася да 74,5 года (у 2018 годзе): у жанчын у сярэднім яна складае 79,4 года, у мужчын - 69,2 года.
Сярэдняя працягласць жыцця беларусаў павялічылася на чатыры гады за дзесяць гадоў, пра гэта сведчаць звесткі статыстычнага агляду Белстата, апублікаванага да Міжнароднага дня пажылых людзей 1 кастрычніка.
"У Рэспубліцы Беларусь на пачатак 2019 года пражывалі 2091,7 тысячы пажылых грамадзян, ці амаль кожны пяты жыхар рэспублікі. За апошнія дзесяць гадоў колькасць асоб пажылога ўзросту ў цэлым па рэспубліцы павялічылася на 322 тысячы чалавек (або на 18,2%)", - паведамілі ў Белстаце.
З іх 64,2% жанчыны, 35,8% - мужчыны. Большасць людзей сталага ўзросту жывуць у гарадах (71,6%). За дзесяць гадоў працягласць жыцця павялічылася на чатыры гады: да 74,5 года ў 2018 годзе. У жанчын у сярэднім яна складае 79,4 года, у мужчын - 69,2 года.
У мінулым годзе доля пажылых людзей у агульнай колькасці работнікаў арганізацый складала 7,8%. Больш за ўсё іх у галіне навуковых даследаванняў і распрацовак (21,8%), аперацый з нерухомасцю (14,8%), а таксама ў сферы паслуг (13,8%).
"Узрост ніколі не з`яўляўся перашкодай для стварэння сям`і. У мінулым годзе ў сталым узросце заключылі шлюбны саюз 939 жанчын і 1480 мужчын, пры гэтым у 739 выпадках абодва тых, хто ўступаюць у шлюб, былі ва ўзросце 60 гадоў і старэй", - адзначаецца ў аглядзе.
Адзначаецца таксама, што ў Беларусі з кожным годам становіцца больш пажылых людзей, якія займаюцца фізкультурай і спортам: па дадзеных на пачатак 2019 года 91% пажылых людзей займаліся самастойна, а 9% наведвалі арганізаваныя заняткі. Характэрна таксама, што ў мінулым годзе доля інтэрнэт-карыстальнікаў сярод асобаў сталага веку склала 35,8%.
Мінск, 29 верасня 2019
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/468/50000
Текущая дата: 16.11.2024