Белорусский портал в Казахстане

У Мінску далі назвы 10 прыпынкам транспарту і больш як 20 перайменавалі



У Мінску прысвоены назвы 10 прыпыначным пунктам грамадскага транспарту, яшчэ 24 прыпынкі перайменаваны. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама ад 29 лютага 2024 года нумар 826 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Так, прыпынак, размешчаны на пр.Міру за скрыжаваннем з вул. Жарэса Алфёрава ў напрамку вул.Міхаіла Савіцкага, атрымаў назву "Лейтэнанта Кіжаватава" ("Лейтенанта Кижеватова"); прыпынкі на Паўднёвай магістралі за скрыжаваннем з вул. Ігара Лучанка ў напрамку вул.Асаналіева і вул.Міколы Тэслы - "Паўднёвая магістраль" ("Южная магистраль"), а за скрыжаваннем з вул. Міколы Тэслы ў напрамку вул.Аэрадромнай - "Чыгуначная станцыя "Мінск-Паўднёвы" ("Железнодорожная станция "Минск-Южный").

Прыпыначным пунктам на вул.Бярозагорскай за скрыжаваннем з вул.Рабінавай у напрамку вул.Шчукіна прысвоена назва "Рабінавая" ("Рябиновая"), у раёне дома нумар 6 у напрамку вул.Рамашкіна - "Рамашкіна, 6" ("Ромашкина, 6); на вул.Маргелава насупраць дома нумар 26 у напрамку вул.Шацілы - "Маргелава" ("Маргелова").

"Паліклініка нумар 15" ("Поликлиника номер 15") названы прыпынак на вул.Хмялеўскага насупраць дома нумар 8 у напрамку вул.Розы Люксембург; "Максіма Лужаніна" ("Максима Лужанина") - прыпынкі на вул.Жарэса Алфёрава за скрыжаваннем з вул.Брацкай у напрамку пр.Міру і ў напрамку вул.Максіма Лужаніна.

Яшчэ 24 прыпыначныя пункты перайменаваны. У прыватнасці, прыпынкі "Гімназія" і "Каледж электронікі" на вул.Казінца названы "Бібліятэка нумар 19" і "Каледж лічбавых тэхналогій", "Гімназія нумар 25" на вул.Убарэвіча - "Фізкультурна-спартыўны цэнтр".

Рашэнне ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

19 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/47/73189
Текущая дата: 16.11.2024