Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі 37 працэнтаў агульнага аб`ёму ўведзенага ў студзені-жніўні жылля прызначана для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў



Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 22,8 тыс. новых кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 2 063,2 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 764,2 тыс. кв.м. З агульнага аб`ёму ўведзенага жылля для чаргавікоў з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 531,3 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 686,5 тыс. кв.м жылля, або 33,3 працэнта агульнага ўводу па краіне.

19 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/470/49852
Текущая дата: 16.11.2024