Выстава нямецкага мастака Германа Буса "Палеская элегія. Страчаная зямля" адкрылася ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Беларусі.
У экспазіцыі прадстаўлены каля 50 карцін Германа Буса, асноўная частка якіх паказвае, як чарнобыльская катастрофа змяніла зямлю і людзей.
Паводле слоў дырэктара цэнтра Сяргея Крыштаповіча, год таму Герман Бус сам звярнуўся да іх з прапановай правесці выставу, прысвечаную Чарнобылю.
"Праз пейзаж і лірыку сумленны мастак, які любіць жыццё, выказвае сваё светаўспрыманне, а таксама тую філасофію, што нараджаецца ад сузірання і пераасэнсавання рэчаіснасці нашага свету, - падкрэсліў дырэктар. - Я ў захапленні. У работах ёсць шчымлівая нотка болю і разваг аб скарацечнасці жыцця, але ў той жа час гэта выстава дае вялікую надзею, што жыццё не спыняецца".
Для стварэння сваіх карцін Герман Бус зрабіў некалькі паездак у зону адчужэння Чарнобыльскай АЭС, пачынаючы з 2015 года.
Самая першая паездка яго настолькі глыбока кранула эмацыянальна, што ён пачаў далей прапрацоўваць гэту тэму. Чатыры гады таму былі створаны маленькія зімовыя карціны. У працэсе работы мастак прачытаў шмат матэрыялаў пра Беларусь. У першую чаргу на яго паўплывала беларуская літаратура, усё перакладзенае на нямецкую мову, што змог знайсці, ён прачытаў.
"Беларуская літаратура стала своеасаблівым ключом да разумення вашай зямлі і меланхоліі, якая затым знайшла адлюстраванне ў маіх работах, - адзначыў мастак. - Я вельмі палюбіў усе ландшафты, адлюстраваныя на маіх карцінах, хоць у іх прысутнічае трагізм чарнобыльскай катастрофы".
Паказваючы закінутыя беларускія дамы, дарогі, сцэны разбурэння з фатаграфічнай дакладнасцю, Герман Бус даводзіць гэту рэальнасць да ілюзорнасці. У буйнафарматных, гіперрэалістычных карцінах ландшафтаў любая дэталь становіцца знакам. Важнейшым з такіх знакаў для мастака з`яўляецца сіняя або ярка-блакітная фарба - тая самая, якой у Беларусі фарбуюць старыя крыжы і агароджы на магілах, драўляныя дамы і платы. Апошнія сляды чалавека ў зоне адчужэння адзначаны яркай фарбай.
"Палеская элегія" - падарожжа нямецкага мастака ў іншы для яго пейзаж, у іншую культуру, пра якія наведвальнікі экспазіцыі таксама змогуць больш даведацца дзякуючы гэтаму погляду мастака. Выстава "Палеская элегія. Страчаная зямля" будзе працаваць па 29 верасня, а затым адправіцца ў Гомель.
11 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/473/49733
Текущая дата: 16.11.2024