Помнік вялікаму князю літоўскаму Гедыміну адкрылі 7-га верасня ў Лідзе.
Манументальная скульптура стала адным з падарункаў гораду, які сёння адзначае сваё 696-годдзе. Яе ўсталявалі насупраць старажытнага Лідскага замка. Выбар месца быў невыпадковым - пачатак будаўніцтва замка звязваюць з імем Гедыміна. Вага бронзавай коннай статуі каля 3 т, яе вышыня - 6 м. Аўтарамі працы выступілі скульптары Вольга Нячай і Сяргей Аганаў.
У рэканструяваным замку адкрылася тэматычная выстава, а ўнутраны двор стаў арэнай для баёў: традыцыйна ў Дзень горада ў Лідзе праводзіцца рыцарскі турнір. Яго ўдзельнікі сталі часткай тэатралізаванага дзейства з нагоды адкрыцця помніка.
Ключавой падзеяй свята стаў фестываль хмеля, соладу і вады LIDBEER-2019, які штогод збірае ў Лідзе дзясяткі тысяч гасцей з усёй краіны і з-за мяжы. Нязменны атрыбут свята - велізарны фуд-корт. Традыцыйна ў рамках фестывалю арганізаваны экскурсіі на мясцовы піўзавод.
Звязда, 7 верасня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/474/49666
Текущая дата: 16.11.2024