Імпрэза адбудзецца 7 верасня. Арганізатарам выступае Савет маладых навукоўцаў НАН Беларусі. Летась мерапрыемства наведала больш за 7000 чалавек.
Фестываль Навукі - 2019 аб’яднае мноства пляцовак, падзеленых тэрытарыяльна і па сэнсе, разлічаных на наведвальнікаў розных узростаў і інтарэсаў.
Прадугледжана работа лекцыйных пляцовак, забаўляльнай зоны, якая аб`яднае майстар-класы, віктарыны, выставы экспанатаў музеяў навукі і навукова-папулярных праектаў.
Будуць арганізаваны пляцоўкі “Робаты і тэхналогіі”, “Універсітэты” (пляцоўка, на якой вышэйшыя навучальныя ўстановы прадставяць сябе і спецыяльнасці, па якіх вядзецца падрыхтоўка), “Навука ежы” (пункты харчавання і мерапрыемствы, якія распавядаюць аб здаровым харчаванні і навінках харчовай прамысловасці), пляцоўка для дзяцей дашкольнага ўзросту. Наведвальнікі свята змогуць азнаёміцца з выставай стартапаў і выставамі распрацовак вучоных НАН Беларусі.
Прадугледжана работа лекцыйных пляцовак, забаўляльнай зоны, якая аб`яднае майстар-класы, віктарыны, выставы экспанатаў музеяў навукі і навукова-папулярных праектаў.
Будуць арганізаваны пляцоўкі “Робаты і тэхналогіі”, “Універсітэты” (пляцоўка, на якой вышэйшыя навучальныя ўстановы прадставяць сябе і спецыяльнасці, па якіх вядзецца падрыхтоўка), “Навука ежы” (пункты харчавання і мерапрыемствы, якія распавядаюць аб здаровым харчаванні і навінках харчовай прамысловасці), пляцоўка для дзяцей дашкольнага ўзросту. Наведвальнікі свята змогуць азнаёміцца з выставай стартапаў і выставамі распрацовак вучоных НАН Беларусі.
Праграма Фестывалю навукі уключае навукова-папулярныя лекцыі, якія прадставяць папулярныя ў Мінску лекцыйныя праекты: “Масаракш”, “Навука па-за сябе”, “Eclab”, “TEDxLiceumBSU”, “Трыбуна вучонага”. Усе выстуленні падзеленыя на чатыры лекцыйныя пляцоўкі, адна з якіх прысвечана медыцынскай тэматыцы. Лекцыі старанна падрыхтаваны такім чынам, каб былі зразумелымі і цікавымі любому слухачу і адначасова ўтрымлівалі дастатковую колькасць дакладных навуковых фактаў.
Пляцоўку “Робаты і тэхналогіі” будуць прадстаўляць вядучыя школы робататэхнікі: камп’ютарная акадэмія "Крок", ITeen Academy Адукацыйнага цэнтра Парку высокіх тэхналогій, Школа лічбавых тэхналогій і іншыя, а таксама шэраг розных тэхналагічных кампаній і стартапаў такіх як: Skinive, RobatzNetwork, WOEX, QUALI.ME і іншых. Стартапы і тэхналагічныя кампаніі пакажуць свае распрацоўкі, а школы робататэхнікі будуць на працягу фестывальнага дня праводзіць майстар-класы і дэманстрацыі.
У забаўляльнай зоне да музеяў навукі “Квантум”, “Элемента”, “Эксперыментус” і праекта “Разумны Мінск”, пляцоўкі якіх выклікалі вялікую цікавасць у мінулым годзе, дададуцца новыя ўдзельнікі. Напрыклад, праект “Свет класікі”, які займаецца папулярызацыяй класічнай музыкі. Кампанія “DOW” (міжнародная хімічная кампанія) на працягу ўсяго мерапрыемства будзе праводзіць майстар-класы і дэманстрацыі, якія распавядаюць аб хімічных працэсах. Удзельнікі забаўляльнай зоны пакажуць свае музейныя экспанаты і будуць таксама праводзіць майстар-класы на працягу ўсяго дня. На сцэне будуць праходзіць відовішчныя навуковыя шоу, а праект “Мазгабойня” правядзе серыю віктарын.
Традыцыйна Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прадставіць свае распрацоўкі ў фармаце выставы. Так, НПЦ шматфункцыянальных беспілотных комплексаў прадэманструе дырыжабль, Інстытут лесу - узоры мікраклонаў, Інстытут гісторыі - археалагічны музей.
У мерапрыемстве прымуць удзел замежныя госці: Усерасійскі фестываль навукі NAUKA 0+ прадставіць пляцоўку, прысвечаную 150-годдзю стварэння табліцы Мендзялеева, а Інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі падрыхтуе праграму, якая інфармуе пра нюансы дзейнасці атамных станцый.
У 2019 года ў праграме мерапрыемства прадугледжана выдзеленая пляцоўка для ўніверсітэтаў: у фестывалі прымуць удзел БДУ, БНТУ і БДУІР. Удзельнікі пакажуць навуковыя распрацоўкі сваіх студэнтаў і прадставяць некаторыя перспектыўныя напрамкі навучання.
На фестывалі запланаваная Дзіцячая зона ад праекта “Маленькая тусоўка” і зона вулічнай ежы, падрыхтаваная арганізатарамі серыі гастранамічных фестываляў Gastrofest.by.
У рамках Фестывалю навукі пройдзе выстава-форум “Зялёны турызм у Беларусі”. Яго арганізатар - Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах. Для наведвальнікаў будуць арганізаваны выстава эколага-турыстычнай скіраванасці, паказ відэафільмаў у фармаце кіназалы пад адкрытым небам, экалагічныя гульні для дзяцей, фотавыстава аўтарскіх работ, работа актыўнай фотазоны. Спецыялісты абмяркуюць актуальныя праблемы і перспектывы развіцця зялёнага (экалагічнага) турызму на пасяджэнні ў фармаце адкрытага круглага стала.
На перыяд правядзення мерапрыемства прадугледжана спецыяльная цана на ўваход у Батанічны сад - 5 рублёў для ўсіх катэгорый грамадзян, акрамя дзяцей да 12 гадоў, уваход для якіх бясплатны.
Надзея Нікалаева
Звязда, 5 верасня 2019
Надзея Нікалаева
Звязда, 5 верасня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/475/49642
Текущая дата: 16.11.2024