Белорусский портал в Казахстане

Мінімальная зарплата ў Беларусі з 1 студзеня вырасце да Br375



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Месячная мінімальная заработная плата ўстаноўлена ў памеры Br375. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 29 жніўня 2019 года нумар 582. Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2020 года.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з часткай чацвёртай артыкула 4 закона ад 17 ліпеня 2002 года нумар 124 "Аб устанаўленні і парадку павышэння мінімальнай заработнай платы".

З 1 студзеня 2019 года мінімальная заработная плата ў Беларусі была павялічана да Br330.

30 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/476/49547
Текущая дата: 16.11.2024