Аб гэтым паведамілі ў бібліятэцы.
У Мінску ў Доме прэсы 27 жніўня ўпершыню прадэманструюць факсімільнае ўзнаўленне Брэсцкай бібліі 1563 года, выкананае Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.
"Прэс-прэзентацыя факсімільнага выдання самага загадкавага, прыгожага і дарагога выдання ў айчыннай гісторыі - знакамітай Брэсцкай бібліі - адбудзецца ў 11.00, - расказалі арганізатары. -
Работы над выданнем выкананы Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі разам з кампаніяй "Белнафтастрах" і прымеркаваны да 1000-годдзя Брэста. Выпуск факсіміле грунтуецца на выпрацаваных у нашай краіне падыходах да вяртання ў грамадскую свядомасць нацыянальных кніжных помнікаў.
Чарговы раз для аднаўлення нацыянальнай святыні была выкарыстана практыка дзяржаўна-прыватнага партнёрства. І чарговы раз разам з факсіміле апублікаваны вынікі навуковага даследавання аб кніжным помніку, якія паказваюць яго значнасць для айчыннай культуры".
Факсімільнае выданне вагой 15 кг стала самай вялікай кнігай у гісторыі айчыннага друку, яно налічвае каля 1500 старонак фаліянтнага фармату, мае два тытульныя аркушы і ўпрыгожана надзвычай прыгожымі гравюрамі. У ім з абсалютнай дакладнасцю адноўлены ўсе асаблівасці арыгінальнага выдання: яго памер, характар друку, паперы, рукапісныя надпісы і паметкі на старонках кнігі.
Спецыяльна для выдання па старадаўніх тэхналогіях і цалкам уручную быў выкананы спецыяльны пераплёт.
26 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/477/49443
Текущая дата: 16.11.2024