Гэты дзень з`яўляецца дзвесце трыццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 130 дзён.
Сёння Украіна адзначае Дзень дзяржаўнага сцяга. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайцедалей:
Гістарычныя падзеі 23 жніўня
У 1561 годзе Мікалай Радзівіл Чорны з початам у 900 чалавек увайшоў у Рыгу, якая пераходзіла пад уладу ВКЛ.
У 1653 годзе Крычаў атрымаў магдэбургскае права і герб.
У 1939 годзе ў Маскве быў падпісаны Пакт Молатава-Рыбэнтропа.
Хто нарадзіўся 23 жніўня
1898 год: Генрык Лаўмянскі, гісторык, даследчык ВКЛ.
1917 год: Пімен Панчанка, беларускі паэт.
1938 год: Мікола Сташкевіч, беларускі гісторык.
1968 год: Мікалай Бонч-Асмалоўскі, беларускі і расійскі, савецкі мастак.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся кароль Францыі Людовік XVI, рускі пісьменнік Аляксандр Грын і ўкраінскі паэт Сяргей Жадан.
23 жніўня ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога пакутніка Лаўрына. Лічыцца, што гэты святы дапамагае вылечыць хваробы вачэй – пры жыцці Лаўрын даваў зрок людзям, якія нарадзіліся сляпымі.
Ураджай ужо сабраны – час рабіць са збожжа муку. "На Лаўрына спяшай да млына", казалі ў народзе.
Таксама па гэтаму дню вызначалі, якое надвор`е будзе ўвосень і ўзімку. Калі вецер не гоніць па вадзе хвалі, то і восень будзе бязветраная, а зіма – без завей. Калі ж ідзе дождж або наадварот сонца прыпякае – такое надвор`е будзе і ўвосень.
Sputnik, 23 жніўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/478/49361
Текущая дата: 16.11.2024