Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.
Беларускія і кітайскія выдаўцы плануюць сумесныя кніжныя праекты
Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра інфармацыі Ігарам Бузоўскім прыняла ўдзел у адкрыцці Пекінскай міжнароднай выстаўкі, а таксама правяла серыю сустрэч з прадстаўнікамі дзяржаўных структур і выдавецтваў Кітайскай Народнай Рэспублікі.
На сустрэчы з дырэктарам і галоўным рэдактарам выдавецтва "Сучасны свет" Дзін Юнь прэзентавалі праект "10 знакамітых людзей Беларусі", рэалізаваны пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Кітаі. Кніга ўжо сёння прадаецца ў сетцы кнігагандлю КНР.
Кітайскі бок расказаў аб сваёй структуры кнігавыдання і кнігагандлю, адзначыўшы значныя тэмпы росту продажаў праз інтэрнэт.
Больш за тысячу магазінаў кніжнага гандлю з дзяржаўнай формай уласнасці распаўсюджваюць кітайскіх аўтараў сацыяльна значнай літаратуры.
Разам з тым у прыярытэце застаецца акупнасць кніжных праектаў. Беларускім бокам прапанавана разгледзець варыянты выдання і распаўсюджвання на тэрыторыі Кітая твораў беларускіх класікаў.
На сустрэчы з намеснікам начальніка ўпраўлення КНР па справах выдання і распаўсюджвання літаратуры на замежных мовах Лу Цайжун і дырэктарам выдавецтва літаратуры на замежных мовах Сю Бу прапанавана афіцыйна прапрацаваць пытанне перакладу беларускіх твораў на кітайскую мову для далейшага распаўсюджвання ў Кітаі на камерцыйнай аснове. У якасці пілотнага праекта разглядаецца кніга Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха", якая адрасавана як старэйшаму пакаленню, так моладзі.
Паводле інфармацыі кітайскага боку, у бліжэйшы час убачыць свет кніга Сі Цзіньпіна аб дзяржаўным кіраванні на беларускай мове. XXVI Пекінская міжнародная кніжная выстаўка праходзіць у сталіцы Кітая з 21 па 25 жніўня.
21 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/479/49334
Текущая дата: 16.11.2024