Гэты дзень з`яўляецца дзвесце трыццаць другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 134 дні.
А вы ведалі, што 81 год таму польскімі ўладамі была забаронена дзейнасць Таварства беларускай асветы? Якія яшчэ падзеі адбыліся 20 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 20 жніўня
У 1937 годзе польскія ўлады забаранілі дзейнасць Таварыства беларускай асветы.
У 1991 годзе адбыліся пратэсты ля будынка парламента СССР супраць змоўшчыкаў, якія жадалі скінуць Міхаіла Гарбачова.
Хто нарадзіўся 20 жніўня
1742 год: Тадэвуш Рэйтан, удзельнік Барскай канфедэрацыі, дэпутат Сойма Рэчы Паспалітай.
1936 год: Яўген Крупелька, беларускі паэт, перакладчык.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся польскі пісьменнік Баляслаў Прус, амерыканскі паэт і пісьменнік Говард Лаўкрафт і расійскі мастак Ісак Левітан.
20 жніўня ў народным календары
Сёння дзень пакутнікаў Пімена і Марына. Вялебны Пімен нарадзіўся ў ХІ стагоддзі і быў вельмі слабым і хворым дзіцем. Аднойчы яго бацькі прывезлі хлопчыка ў Кіеўска-Пячэрскую лаўру, каб памаліцца пра яго здароў`е, але сам Пімен папрасіў Бога падоўжыць яго пакуты і вырашыў стаць інакам.
На Пімена людзі звяртаюцца да гэтага святога з малітвамі пра выздараўленне сваіх родных. З асвечанымі на Спас мёдам, яблыкамі і вадой хадзілі да хворых суседзяў, наведвалі бальніцы і прытулкі.
Гаспадыні ў гэты дзень пяклі пірагі з апошнімі малінамі, казалі: "На Пімены-Марыны не шукай у лесе маліны", бо лічылася, што ўсю салодкую ягаду ўжо абабралі.
Як і на Спас, сачылі за адлётам буслоў. Лічылася, што з гэтага дня лета ўжо заканчваецца і пачынаецца восень.
Sputnik, 20 жніўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/480/49318
Текущая дата: 16.11.2024