Залатагорскі фестываль святога Роха пройдзе 17 жніўня на тэрыторыі касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) у Мінску.
"Урачыстасць святога Роха - гэта наш прастольнае свята. Гэта штогадовае мерапрыемства, якое традыцыйна адзначаецца 16 жніўня. Але паколькі ў гэтым годзе фестываль таксама прымеркаваны да 155-годдзя асвячэння касцёла, мы перанеслі святкаванне на суботу. Хочам, каб максімальная колькасць мінчан і гасцей сталіцы маглі яго наведаць і ўшанаваць памяць святога Роха, вядомага як абаронца ад чумы", - распавёў Юры Санько.
Паводле яго слоў, фестываль пачнецца з малітвы перад фігурай святога, а затым на тэрыторыі храма пройдзе ўрачыстае набажэнства.
"Пасля мы запросім усіх на пачастунак, для гэтага будзе працаваць палявая кухня. Акрамя таго, запланавана канцэртная праграма з удзелам парафіяльнай моладзі", - адзначыў настаяцель касцёла.
"Пасля мы запросім усіх на пачастунак, для гэтага будзе працаваць палявая кухня. Акрамя таго, запланавана канцэртная праграма з удзелам парафіяльнай моладзі", - адзначыў настаяцель касцёла.
Юрый Санько запрасіў удзельнікаў фестывалю наведаць дэндрапарк на Залатой Горцы. Зараз завяршаецца добраўпарадкаванне яго першай часткі. Як паведамлялася, восенню 2017 года пад прыходам была замацаваная для добраўпарадкавання і санітарнага ўтрымання тэрыторыя былых Залатагорскіх могілак, якая доўгі час пуставала і нікім не выкарыстоўвалася. Пазней быў распрацаваны праект будучага парку, які зараз рэалізуюцца разам з парафіянамі.
Звязда, 14 жніўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/481/49231
Текущая дата: 16.11.2024