Гэты дзень з`яўляецца дзвесце сорак другім па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 123 дні.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень зніклых людзей. Якія яшчэ падзеі адбыліся 30 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 30 жніўня
У 1481 годзе ў Вільні за змову супраць вялікага князя Казіміра пакараныя смерцю князь Іван Гальшанскі і князь Міхаіл Алелькавіч.
У 1579 годзе пасля амаль месячнай аблогі маскоўскі гарнізон Полацка капітуляваў перад войскамі Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыям.
У 1704 годзе ў Нарве заключана пагадненне паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай пра ўдзел апошняй у Паўночнай вайне.
У 1919 годзе ўтворана Мінская беларуская школьная рада.
Хто нарадзіўся 30 жніўня
1866 год: Канстанцін Скірмунт, польскі дыпламат.
1954 год: Аляксандр Лукашэнка, 1-ы прэзідэнт Беларусі.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся англійская паэтка Мэры Шэлі і рускі мастак Ісаак Левітан.
30 жніўня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога пакутніка Мірона. Мірон-ветрагон абрывае лісце з дрэў, казалі ў народзе. Таксама ўспамінаюць Алімпія-іканапісца. Яго празвалі Ліпіем – па сугуччу і таму, што ён пісаў абразы на ліпавых дошках.
У гэты дзень дапамагалі ўдовам, працавалі на талаке ў дамах, дзе няма гаспадара.
Назіралі за надвор`ем: калі пахмурна або сонца ў хмару садзіцца, нягода будзе яшчэ доўга, а калі надвор`е добрае – будзе ранняя вясна.
Sputnik, 30 жніўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/485/49517
Текущая дата: 28.12.2024