Пісьменнік памёр у нядзелю, 25 жніўня, у Мінску. Аб даце і месцы развітання стане вядома пазней. Пра яго смерць паведаміла кіраўнік Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Недбай на сваёй старонцы ў Facebook.
Беларускі пісьменнік і літаратуразнаўца Пятро Васючэнка памёр у нядзелю, 25 жніўня, у Мінску.
Пятро Васючэнка нарадзіўся 15 лютага 1959 года ў Полацку. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі па філалогіі працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Беларусі (1984-1997), з 1997-га загадваў кафедрай беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.
Напісаў мноства літаратуразнаўчых даследаванняў, некалькі кніг прозы, у прыватнасці "Белы мурашнік" (1993), "Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі" (1997), "Прыгоды аднаго губашлёпа" (1999) і іншыя. Яго п`есы выйшлі ў зборніку "Маленькі збраяносца", асобнай кнігай "Піраміда Лінэя" выдадзены яго паэтычныя творы.
Яго творы перакладзены на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы.
Аб даце і месцы развітання з Пятром Васючэнкам стане вядома пазней.
Мінск, 26 жніўня 2019
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/486/49428
Текущая дата: 28.12.2024