Камерная зала імя Александроўскай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі адкрые новы сезон 18 верасня канцэртам "Шэдэўры сусветнай оперы", паведамляе сайт тэатра.
У час канцэрта прагучаць арыі і дуэты - выдатныя ўзоры рускай і заходнееўрапейскай музыкі Мікалая Рымскага-Корсакава, Пятра Чайкоўскага, Аляксандра Барадзіна, Мадэста Мусаргскага, Джузэпэ Вэрдзі, Джакама Пучыні, Каміля Сэн-Санса.
На сцэне выступяць таленавітыя артысты, вядучыя салісты беларускай оперы: Алена Бундзелева, Алена Шведава, Аксана Якушэвіч, Кацярына Галаўлёва, Таццяна Гаўрылава, Іна Русіноўская, Крыскенція Стасенка, Алена Сіняўская, Марына Ліхашэрст, Таццяна Пятрова, Марына Аксёнцава, Святлана Марусевіч, Сяргей Франкоўскі, Аляксей Мікуцель, Дзмітрый Капілаў.
"Кожны раз з артыстамі, рыхтуючы гэты канцэрт, хвалюемся, але заўсёды пераконваемся, што гледачы хочуць пачуць свае любімыя оперныя творы, таму ў зале не бывае пустых месцаў, - адзначыла канцэртмайстар Алена Алімпіева. - Выканаўцы з задавальненнем удзельнічаюць у гэтым вечары, таму што не ўсе сусветныя оперы яшчэ пастаўлены на сцэне беларускага Вялікага, як і не ўсе артысты задзейнічаны ў пэўным спектаклі.
Малая сцэна дае выканаўцам шанц спець тую арыю, пра якую яны марылі, хаця б у адной сцэне, у оперным шэдэўры, які, магчыма, і не знойдзе свайго ўвасаблення ў нашым тэатры". Рэжысёрам вечара выступіць Алена Медзякова, а вядучай традыцыйна будзе Вольга Кажгаліева.
19 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/487/48822
Текущая дата: 16.11.2024