Гэты дзень з`яўляецца сто дзевяноста восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 167 дзён.
Якія падзеі адбыліся 17 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 17 ліпеня
У 1570 годзе ў Вільні заснаваны Віленскі езуіцкі калегіум.
У 1918 годзе ў Маскве пачаўся Усерасійскі з`езд бежанцаў з Беларусі.
У 1924 годзе быў утвораны Светлагорскі раён.
У 1941 годзе была арганізавана генеральная акруга "Беларусь", якая разам з генеральнымі акругамі "Літва", "Латвія" і "Эстонія" ўвайшла ў склад рэйхскамісарыята "Остланд".
Хто нарадзіўся 17 ліпеня
1959 год: Барыс Пятровіч, беларускі празаік.
1959 год: Вольга Русілка, беларуская паэтэса, літаратуразнавец.
Таксама сёння нарадзіліся рускі падарожнік і этнограф Мікалай Міклуха-Маклай і французская спявачка Эмілі Сімон.
17 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнай Марфы, маці вялебнага Сімяона Дзіўнагорца, а таксама іканапісца Андрэя Рублёва і яшчэ дваіх святых па імі Андрэй.
У гэты дзень сяляне спадзяваліся на дождж, таму што лічылася: ён паспрыяе калоссю, якое ужо даспявае. Гаспадыні гатавалі аўсяны кісель. Ён не толькі карысны для страўніка: народныя ўяўленні надзялялі яго магічнымі ўласцівасцямі. Напрыклад, калі дзяўчына хацела хутчэй абрацца шлюбам, ёй трэба было з`есці кісель і аблізаць міску з-пад яго.
Калі пры першых кроплях дажджу птушкі схаваліся, ён будзе ісці доўга. Грымоты добра чуваць – можа пайсці град. Жоўтае лісце на дрэвах прадвяшчае раннюю восень.
Sputnik, 17 ліпеня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/488/48764
Текущая дата: 16.11.2024