Гэты дзень з`яўляецца двухсотым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 165 дзён.
Якія падзеі адбыліся 19 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 19 ліпеня
У 1450 годзе ўпершыню быў узгаданы горад Узда.
У 1972 годзе Івану Мележу і Івану Шамякіну былі прысвоены званні народных пісьменнікаў Беларусі.
Хто нарадзіўся 19 ліпеня
1869 год: Лявон Вітан-Дубейкаўскі, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, інжынер-будаўнік, паэт.
1927 год: Міхась Саўка, беларускі і бельгійскі мастак-рэстаўратар.
Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Эдгар Дэга і рускі паэт Уладзімір Маякоўскі.
19 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Сысоя Вялікага, святапакутніка Ермія і іншых пакутнікаў, якія пацярпелі за веру ў ІІІ ст.
У гэты час на траве звычайна з`яўляецца шмат расы. Нашы продкі верылі, што каб захаваць здароўе, трэба раніцай пабегаць па траве. Дзяўчыны мылі твар расой, каб даўжэй заставацца прыгожымі.
У дамах рыхтавалі склепы да будучага ўраджаю – чысцілі іх.
Калі аблокі 19 ліпеня жаўтаватага колеру, будуць працяглыя дажджы.
Sputnik, 19 ліпеня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/488/48804
Текущая дата: 16.11.2024